wd wp Пошук:

Віцебская даўніна

Вокладка першага тому.

«Ві́цебская даўніна́» (руск.: Витебская старина) ― зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны XI-XIX стагоддзяў, сабраных гісторыкам і краязнаўцам стацкім дараднікам Аляксеем Парфёнавічам Сапуновым.

Стварэнне

Настаўнік віцебскай гімназіі, а пазней служачы Віцебскага архіва старажытных актаў Аляксей Парфёнавіч Сапуноў, удзельнік стварэння Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909) і Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея (1893), усё сваё творчае жыццё прысвяціў Віцебшчыне. Асноўная яго праца ― зборнік дакументаў «Віцебская даўніна».

Гістарычных матэрыялаў у Сапунова набралася на 6 тамоў, але вышлі толькі 3.

Змест

Першы том, які выйшаў у 1883 годзе, змяшчае дакументы выключна пра Віцебск: урыўкі з летапісаў, інвентары горада, дагаворы, граматы, прывілеі горада і віцебскіх князёў, Віцебскі летапіс Панцырнага-Аверкі, статыстычныя звесткі пра жыхароў горада, дакументы Траецкага Маркавага манастыра, спісы віцебскіх ваяводаў і кашталянаў, праваслаўных і уніяцкіх епіскапаў, ўказы ўрада Расійскай імперыі, якія тычацца Віцебску і Віцебскай губерні, яўрэяў, якія жылі тут, дакументы пра Віцебскае паўстанне 1623 года, вайну 1812 года і інш.

У 4-м томе (у 2-х частках, 1885) апублікаваныя дакументы пра падзеі на Віцебшчыне пад час Лівонскай вайны і вайны між Расіяй і Рэччу Паспалітай (1654-1667).

У 5-м томе (1888) змешчаныя матэрыялы па гісторыі Полацкай епархіі, скасаванні ўніяцкай царквы.

2-і і 3-і тамы не выйшлі. У іх Сапуновым меркавалася ўключыць матэрыялы па гісторыі астатніх мястэчкаў Віцебскай губерні, увесь 6-ы том павінны быў складаць вялікі нарыс пра Віцебскую губерню з паказальнікамі і дадаткамі.

Тамы, якія выйшлі, добра ілюстраваныя малюнкамі помнікаў дойлідства, картамі, партрэтамі гістарычных асоб, якія маюць дачынентне да гісторыі Віцебшчыны. Большасць дакументаў была апублікавана ўпершыню, арыгіналы многіх да цяперашняга часу не захаваліся.

У 1911―1916 гадах у Віцебску выходзіў зборнік архіўных дакументаў «Полацка-Віцебская даўніна» (да 1910 года - «Працы Віцебскай вучонай архіўнай камісіі»), які выдаецца Віцебскай вучонай архіўнай камісіяй.

Выданні

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кнігі 1883 года
Катэгорыя·Гісторыя Віцебска
Катэгорыя·Крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Археаграфія ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак