wd wp Пошук:

Віцебскае кадэцкае вучылішча

Віцебскае кадэцкае вучылішча — дзяржаўная сярэдняя спецыялізаваная навучальная ўстанова з ваенна-прафесійнай накіраванасцю навучання і выхавання у вёсцы Лужасна Віцебскага раёна. У вучылішчы навучаюцца юнакі і дзяўчаты 8—11 класаў.

Гісторыя

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Віцебскае кадэцкае вучылішча» створана на падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама № 223 ад 12 красавіка 2011 года. Адкрыццё адбылося 1 верасня 2011 года. Вучылішча сфармавана шляхам рэарганізацыі Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці.

Кадэцкае вучылішча выконвае задачы атрымання навучэнцамі (кадэтамі) базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, а таксама першасных ведаў і навыкаў, неабходных для службы ва Узброеных Сілах, органах памежнай службы, унутраных войсках, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Віцебскае кадэцкае вучылішча мае Знамя (уручана 1 верасня 2011 года) і геральдычны знак. Воінскім навучаннем кадэтаў займаюцца афіцэры запасу.

Вучылішча размяшчаецца ў адасобленым гарадку, тэрыторыя якога аб’ядноўвае ўсе навучальныя, спартыўныя, бытавыя і адміністрацыйныя аб’екты, паміж лясным масівам і Заходняй Дзвіною. Вучылішча мае ўласны транспарт, які забяспечвае выезд кадэтаў на спартыўныя спаборніцтвы і экскурсіі ў абласны цэнтр і іншыя гарады.

У вучылішчы добрая матэрыяльна-тэхнічная база. У навучальных кабінетах устаноўлена сучаснае абсталяванне, кадэты забяспечаны класамі для самападрыхтоўкі, у іх распараджэнні бібліятэка з кніжным і мультымедыйным фондамі, доступ да сеткі Інтэрнэт. Працуюць факультатывы па прадметах навучання, праводзяцца заняткі па стральбе, рукапашным баі, парашутным спорце, крыміналістыцы, бальных танцах і іншыя. Дзейнічае спарткомплекс, які быў пабудаваны ў 2009 годзе, футбольнае поле са штучным пакрыццём, хакейная каробка. Маюцца тыр, страявы пляц, а таксама танцавальная зала і «кадэцкае кафэ»[1].

Зноскі

  1. Віцебскае кадэцкае вучылішча

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Лужасна
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2011 годзе
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·2011 год у Беларусі