wd wp Пошук:

Віфсаіда

Рэшткі Віфсаіды

Віфсаіда (грэч.: Βηθσαΐδά, іўр.: בית צידה (Бэт-тцаіда) — «Дом рыбнай лоўлі») — населены пункт, які некалькі разоў згадваецца ў Новым Запавеце.

Віфсаіда Юлія

Горад на ўсходзе ад ракі Іярдан, у «бязлюдным месцы» (гэта значыць, што неапрацаваная зямля выкарыстоўвалася для выпасу жывёлы), магчымае месца, дзе Ісус цудоўным чынам насыціў народ пяццю хлябамі і дзвюма рыбамі (Марк. 6:32; Лук. 9:10). Гэта месца магчыма ідэнтыфікаваць з вёскай Віфсаіда ў Ніжняй частцы Галанскіх вышыняў, якую тэтрарх Ірад Філіп II, узвеў ў ранг поліса ў 30/31 годзе і пераназваў Юліяй у гонар Лівіі, жонкі Аўгуста. Паселішча знаходзілася побач з тым месцам, дзе Іярдан ўпадае ў Галілейскае мора. Гэты горад быў, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў Эт-Тэллі, разбураным паселішчы на ўсходнім баку Іярдана на ўзвышшы ў 2 км ад мора. Аднак незразумела чаму рыбацкае паселішча знаходзіцца так далёка ад мора. Былі прапанаваныя наступныя тлумачэнні:

Былі прапанаваныя два іншых аб’екты магчымага знаходжання Віфсаіды: Эль-Арадж і Эль-Месідыях. Абодва гэтыя месцы хоць і знаходзяцца на берагавой лініі, аднак дадзеныя раскопак, у тым ліку з выкарыстаннем геарадара, выявілі толькі невялікую колькасць руінаў датаваных не перыядам Візантыі.

Віфсаіда Галілейская

Тут жылі Філіп, Андрэй, Пётр (Ян 1:44, Ян 12:21), і, магчыма, таксама і Якаў і Ян. Дом Андрэя і Пятра, здаецца, быў не далёка ад сінагогі ў Капернауме (Матф. 8:14; Марка 1:29) на паўночным узбярэжжы Галілейскага мора.

Віфсаіда апісана ў Евангеллі ад Марка 8: 22-26, калі Ісус сустрэў сляпога. Перад вылячэннем Ісус вывеў чалавека за межы горада і загадаў не вяртацца ў горад, ні паведаміць людзям горада, пасля чаго яго зрок быў адноўлены.

Большасць даследчыкаў сцвярджаюць, што ўсе спасылкі Новага Запавету наконт Віфсаіды адносяцца да аднаго месца, а, менавіта, да Віфсаіды Юліі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Евангелляў
Катэгорыя·Новы Запавет