wd wp Пошук:

Віторыа Грэгоці

Віторыа Грэгоці (10 жніўня 1927 — 15 сакавіка 2020) — італьянскі архітэктар і горадабудаўнік, тэарэтык і практык архітэктурнага неарацыяналізму.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 жніўня 1927 года ў Навары. У 1952 годзе скончыў Міланскі тэхнічны ўніверсітэт(руск.) бел..

Сфармуляваў ідэі італьянскага неарацыяналізму ў кнізе «Тэрыторыя архітэктуры(італ.) бел.» (1966).

У 1974 годзе заснаваў студыю Gregotti Associati International. У ліку яе найбольш важных праектаў: план развіцця раёна Бікока(італ.) бел. ў Мілане (1985—2005 гады), культурны цэнтр Белем(італ.) бел. у Лісабоне (1988—1993), тэатр Арчымбольдзі(італ.) бел. ў Мілане, тэатр у Экс-ан-Правансе (2003—2007).

Культурны цэнтр Белем, Лісабон

Грэгоці быў дырэктарам па выяўленчым мастацтве на Венецыянскай біенале з 1974 па 1976 год. Курыраваў біенале архітэктуры ў 1980 і 1984 гадах[8].

Кіраваў часопісам для архітэктараў і дызайнераў Casabella ў 1982—1996 гадах.

Апошняй працай стала рэканструкцыя былой фабрыкі ў Тэатр Леапольда ў Фалоніцы (2012).

Шпіталізаваны ў клініку Сан-Джузэпэ ў Мілане з-за наступстваў каранавіруснай пнеўманіі. Памёр 15 сакавіка 2020 года[9].

Зноскі

  1. Vittorio Gregotti // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vittorio Gregotti // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. 1 2 Coronavirus: morto Vittorio Gregotti, maestro dell’architettura del NovecentoCorriere della Sera, 2020. Праверана 15 сакавіка 2020.
  4. Vittorio Gregotti // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. http://academie-architecture.fr/academiciens/ Праверана 27 красавіка 2017.
  7. http://www.accademiasanluca.eu/it/accademici/id/465/
  8. Архитектурная биеннале в Венеции(руск.) . РИА Новости (29 жніўня 2012). Праверана 15 сакавіка 2020.
  9. Redazione Cultura Coronavirus: morto a Milano Vittorio Gregotti, maestro dell’architettura del Novecento(італ.) . Corriere della Sera (15 сакавіка 2020). Праверана 15 сакавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Навара
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Італьянскай камуністычнай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных