wd wp Пошук:

Вітольд Урбановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урбановіч. Вітольд Урбановіч (12 мая 1931, Ашмяны — 2 снежня 2012, Кракаў, Польшча) — польскі мастак. 

Біяграфія

Пасля вайны сям’я пераехала ў Польшчу. Скончыў Акадэмію мастацтваў у Кракаве (1956).

Сябра таварыства мастакоў «Кракоўская група» (1961). Выкладаў у Каталіцкім універсітэце ў Любліне.

Майстар станковага і манументальнага жывапісу (мадэрнісцкага стылю), аўтар абразоў. Удзельнік выставак з 1956 года (у Польшчы, Англіі, Францыі, Украіне, ЗША). Творы зберагаюцца ў музеях Варшавы, Кракава, Парыжа, Лондана, у калекцыях у ЗША, Галандыі, Швецыі.

Зноскі

  1. Witold Urbanowicz // NUKAT — 2002.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных