wd wp Пошук:

Віталь Сцяпанавіч Бялянкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялянкін. Віталь Сцяпанавіч Бяля́нкін (нар. 30 красавіка 1937, г. Джума, Даргамскі раён, Самаркандская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991). Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры. Член Саюза архітэктараў і Саюза дызайнераў Беларусі.

Біяграфія

Скончыў у 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 3 1963 года працаваў у інстытуце «Новасібпраект» (Новасібірск), з 1966 года ў інстытуце «Мінскпраект» (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў), з 1968 года — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце. Адначасова з 1989 кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Бялянкіна» пры Саюзе архітэктараў Беларусі.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Палац піянераў і школьнікаў у Мінску

Асноўныя работы ў Новасібірску (у аўтарскім калектыве): будынак Новасібпраекта, Затулінскі мікрараён[ru], рэканструкцыю кінатэатра «Металіст».

Асноўныя работы ў Мінску (у аўтарскім калектыве): навучальна-лабараторны корпус са спартзалай, 13- і 15-павярховыя інтэрнаты Беларускага тэхналагічнага інстытута (1975, у сааўтарстве), праект забудовы Цэнтральнай плошчы па вул. Горкага (1976), Палац піянераў і школьнікаў (1986) і школа-інтэрнат для дзяцей са слабым слыхам у Севастопальскім парку (1988; абодвух кіраўнік аўтарскага калектыву), 2-я чарга будаўніцтва Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі (1991, у сааўтарстве), 9—10-павярховы жылы дом з крамай «Дом абутку» (1978) у Бабруйску; Мемарыял воінскай славы на Лудчыцкай вышыні ў Быхаўскім раёне (1984, у сааўт.; Дзяржаўная прэмія БССР 1986), прыбудова да будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (2005), гіпермаркет «Гіпа» па пр. Ракасоўскага (2005).

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія БССР (1986) за стварэнне мемарыяльнага комплексу «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці, 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1974, у аўтарскім калектыве) за праект чыгуначнага вакзала ў Мінску.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самаркандскім вілаеце
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Архітэктары Новасібірска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў