wd wp Пошук:

Віталь Стахіевіч

Віталь Стахіевіч (нарадзіўся 9 верасня 1980, Мінск) — беларускі піяніст.

Біяграфія

У 19931999 гадах вучыўся ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 19992004 гадах — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і ў 20042007 гадах — у Амстэрдамскай кансерваторыі. Вучань беларускай піяністкі Зоі Качарскай і нарвежскага піяніста Хокана Аўстбё.

Лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў у Вільнюсе, Антверпене (Бельгія), Таранта (Італія), Мар’янскіх Лазнях (Чэхія); дыпламант нацыянальнага конкурсу ў Нідэрландах.

Двойчы браў удзел у Мінскім міжнародным конкурсе піяністаў. У 2000 годзе іграў на першым і другім турах, атрымаў дыплом за найлепшае выкананне абавязковага твору беларускага кампазітара (Ганна Кароткіна. «Легенда пра караля Стаха»), падзяліўшы яго з двума іншымі ўдзельнікамі. У 2005 годзе прайшоў у фінал і атрымаў дыплом. Ад 2004 года стала жыве ў Нідэрландах[1].

Дыскаграфія

У 2001 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на італьянскай фірме Agora з творамі Франца Шуберта:

Выконваў партыю фартэпіяна на кампакт-дыску De Sneeuwman, супольны запіс з Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.

У 2008 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на галандскай фірме EDS-Music з творамі Сяргея Пракоф’ева:

Канцэртнае жыццё

Выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі, Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Мексікі, Еўрапейскім фестывальным аркестрам (Бельгія) і Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.

Аснову рэпертуара Віталя Стахіевіча складаюць творы Шуберта, Шапена, Ліста, Пракоф’ева, Рахманінава. Выступае з канцэртамі ў Беларусі і за мяжой.

Зноскі

  1. Піяніст Віталь Стахіевіч, які жыве ў Амстэрдаме: Тое, што ў нас маюць адзінкі, там маюць тысячы(нявызн.) (28 кастрычніка 2013). Праверана 3 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Выпускнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Піяністы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі