wd wp Пошук:

Віталь Міхайлавіч Лісаковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лісаковіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віталь Лісаковіч (нар. 8 лютага 1998, Мінск[4]) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Рубін» з Казані і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец уздзенскага футбола, у 2011 годзе трапіў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2014 быў заяўлены за ўздзенскі клуб Другой лігі «Беліта-Вітэкс», аднак так і не згуляў за яго, вярнуўшыся ў дубль салігорскага «Шахцёра». Разглядаўся як асноўны ігрок дубля, але ў пачатку 2015 года атрымаў траўму ў матчы за юнацкую зборную, з-за якой прапусціў большую частку сезона.

Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай «Шахцёра». 15 сакавіка 2016 года дэбютаваў за клуб у афіцыйным матчы, выйшаўшы на замену ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць БАТЭ (1:2). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе салігорцаў, нярэдка ў стартавым складзе. 29 красавіка 2016 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, ужо праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму наваполацкага «Нафтана». У маі 2016 года атрымаў чарговую траўму, вярнуўся ў строй у верасні.

Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, але ўжо ў маі замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. У верасні з-за траўм страціў месца ў аснове, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Усяго ў сезоне 2017 забіў 8 галоў (6 у чэмпіянаце Беларсі і 2 у Кубку).

У студзені 2018 года на правах арэнды стаў іграком заграбскага «Дынама»[5]. Выступаў за другую каманду «Дынама II» у другім дывізіёне, дзе правёў 11 матчаў і адзначыўся аднім голам. У чэрвені 2018 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[6]. У салігорскай камандзе, аднак, страціў месца ў аснове, выступаў за дубль, толькі зрэдку выходзячы на замену ў асноўнай камандзе.

У студзені 2019 года трэніраваўся з дублем «Шахцёра» і не трапіў з камандай на турэцкі збор, а пазней быў аддадзены ў арэнду ў харвацкі клуб «Рудаш»[7]. Стаў адным з асноўных ігракоў харвацкай каманды, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў другі дывізіён. У ліпені 2019 года вярнуўся ў салігорскі клуб[8], аднак неўзабаве зноў адправіўся ў арэнду ў Харватыю, на гэты раз у клуб «Вараждзін»[9]. У лютым 2020 года арэнда датэрмінова была скасавана, і нападнік вярнуўся ў «Шахцёр»[10], дзе ў першай палове 2020 года быў асноўным нападнікам.

У жніўні 2020 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[11]. Трывала з’яўляўся ў аснове чыгуначнікаў, аднак не меў трывалага месца ў стартавым складзе, нярэдка выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком казанскага «Рубіна», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[12].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы ўвосень 2014 года.

26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы.

10 кастрычніка 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 (1)Д3Беліта-Вітэкс00
2014 (2)дубльШахцёр72
2015дубльШахцёр52
2016Д1Шахцёр111
2017Д1Шахцёр166
2017/18 (2)Д2Дынама II111
2018 (2)Д1Шахцёр20
2018/19 (2)Д1Рудаш144
2019/20 (1)Д1Вараждзін111
2020 (1)Д1Шахцёр189
2020/21Д1Лакаматыў262
2021/22 (1)Д1Лакаматыў152

Зноскі

  1. Vitali Lisakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vitaly Lisakovich // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/articles/football/belarus/94835
  4. На больничном. Братец Лисакович
  5. Виталий Лисакович перешел в загребское “Динамо”
  6. В понедельник Виталий Лисакович возвращается из аренды в загребском “Динамо”
  7. “Шахтер” отправил Лисаковича в аренду в команду-аутсайдер чемпионата Хорватии
  8. Виталий Лисакович вернулся в “Шахтер”
  9. “Шахтер” отозвал Лисаковича из аренды в “Вараждине”
  10. “Шахтер” отозвал Лисаковича из аренды в “Вараждине”
  11. “Локомотив” объявил о подписании контракта с Лисаковичем
  12. “Рубин” объявил о подписании контракта с Виталием Лисаковичем
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама II Заграб
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Вараждзін
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рубін Казань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рудаш