У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баркоўскі. Віталь Міхайлавіч Баркоўскі (1 студзеня 1947, в. Астравы, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2000).
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1969, курс. Д. Арлова). Вучыўся рэжысуры ў А. Эфроса. У 1979]1987 гг. у Магілёўскім абласным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Арганізатар і кіраўнік тэатра-студыі «Дзе-Я?» (1987—1990, разам з М. Труханам), эксперыментальных майстэрняў «АКТ» у Мінску (1990—1995), з 1997 г. галоўны рэжысёр, з 2001 па 2009 гг. — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа. Першая пастаноўка — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1976). Цяпер галоўны рэжысёр Смаленскага драматычнага тэатра.