wd wp Пошук:

Віталь Ігнатавіч Жалязняк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жалязняк. Віталь Ігнатавіч Жалязняк (26 лістапада 1937, в. Уборак, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць — 11 сакавіка 2012) — Герой Сацыялістычнай Працы, ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1955 годзе матарыстам радыёвузла калгаса імя Леніна Лоеўскага раёна. У 1962 годзе скончыў інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

З 1964 года дзейнасць з Гомельскім раёнам. Працаваў на розных кіруючых пасадах: 1966—1974 гады — старшыня калгаса «Бальшавік», 1974—1995 гады — старшыня калгаса імя Леніна.

Па выніках Усесаюзнага Сацыялістычнага спаборніцтва з 1981 па 1985 гады калгас імя Леніна выходзіў пераможцам і ўзнагароджваўся пераходным Чырвоным Сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ. Калгас неаднаразова занесен на Усесаюзную Дошку Пашаны на ВДНХ.

З 1995 па 2003 Жалязняк Віталь Ігнатавіч быў старшынёй Пакалюбіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

З’яўляўся членам Савета старэйшын Гомельскага раёна.

Узнагароды

За працоўныя поспехі узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам «Працоўнага Чырвонага Сцяга», медалём «За працоўную доблесць», срэбным медалём ВДНГ, юбілейным медалём «За доблесную працу» у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У .І.Леніна, граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі аблвыканкама і райвыканкама. У 1986 годзе было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Рашэннем Гомельскага раённага Савета дэпутатаў ад 05.12.2011 № 154 Жалезняку Віталю Ігнатавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гомельскага раёна»[1].

Зноскі

  1. Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гомельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна