wd wp Пошук:

Вітальд Вашчыкоўскі

Ві́тальд Ян Вашчыко́ўскі (польск.: Witold Jan Waszczykowski, нар. 5 мая 1957 года) — польскі гісторык, дыпламат і палітык, з 2005 па 2008 год намеснік міністра замежных спраў, з 2008 па 2010 год намеснік кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі, дэпутат Сойма VII і VIII скліканняў, з 16 лістапада 2015 года — міністр замежных спраў Польшчы.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 мая 1957 года ў горадзе Пётркаў Трыбунальскі.

Атрымаў ступень магістра гісторыі ў Лодзінскім універсітэце і ступень магістра міжнародных адносін у Арэгонскім універсітэце.

З 1992 года Вашчыкоўскі працаваў у структурах МЗС Польшчы, з 1999 па 2002 год з’яўляўся паслом Польшчы ў Іране. З 4 лістапада 2005 года па 11 жніўня 2008 года займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Польшчы, з 27 жніўня 2008 года па 6 ліпеня 2010 года быў намеснікам главы Бюро нацыянальнай бяспекі. На парламенцкіх выбарах у 2011 годзе быў абраны ў Сойм, пераабраны ў 2015 годзе.

16 лістапада 2015 года заняў пасаду міністра замежных спраў у кабінеце Беаты Шыдла.

Зноскі

  1. Witold Waszczykowski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 8 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Гісторыкі
Катэгорыя·Члены партыі «Права і справядлівасць»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пётркаве Трыбунальскім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыпламаты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Лодзінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі ВНУ ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы Польшчы ў Іране