wd wp Пошук:

Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлаў. Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў (6 чэрвеня 1762 — 1804) — беларускі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія

Скончыў у 1782 годзе Пецярбургскую АМ. Працаваў у Пецярбургу, у 17831785 у Маскве пад кіраўніцтвам арх. В. Бажэнава прымаў удзел у будаўніцтве палацавых ансамбляў Падмаскоўя. У 17851799 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар. Прымаў удзел у перабудове гарадоў Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Паводле яго праектаў пабудаваны саляныя крамы ў Рагачове і Новай Беліцы1854 прадмесце Гомеля) і 2 мураваныя флігелі для дзяржаўнай установы ў Клімавічах (усе 1787), астрог (1796), палац губернатара і будынак дзяржаўных устаноў (1797, прыстасаваны будынак былога манастыра базыльян) у Віцебску, зрабіў праект мытні ў Талачыне (1788). Ажыццяўляў тэхнічнае кіраўніцтва будаўніцтвам Магілёўскага Іосіфаўскага сабора, пасля завяршэння якога выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка (1780—1798), некаторыя дапрацоўкі Крычаўскага палаца (1785).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Архітэктары класіцызму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Клімавічаў
Катэгорыя·Архітэктары Рагачова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1804 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Віцебска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1762 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Магілёўскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў