У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Даўн. Вірых Філіп Лорэнц фон унд цу Даўн (ням.: Wirich Philipp Lorenz Graf von und zu Daun, Fürst von Teano; 19 кастрычніка 1669, Вена — 30 ліпеня 1741, там жа) — граф, князь фон Тэана, аўстрыйскі вайскавод, фельдмаршал (25 лістапада 1707 года), віцэ-кароль Неапаля ў 1707—1708 і 1713—1719 гадах, губернатар Мілана ў 1725—1734 гадах, кавалер ордэна Залатога руна, бацька генералісімуса Леапольда Іозефа Даўна.
Праславіўся абаронай Турына супраць французаў у 1706 годзе. Пазней кіраваў Неапалем на правах віцэ-караля, вызваліў у 1708 годзе Ламбардыю ад французаў, прымусіў у 1709 годзе Папу Клімента XI заключыць мір з Аўстрыяй, быў губернатарам Нідэрландаў, потым Мілана, які ў 1733 годзе, падчас вайны за польскі прастол, вымушаны быў здаць французам.