wd wp Пошук:

Вірых Філіп фон Даўн

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Даўн. Вірых Філіп Лорэнц фон унд цу Даўн (ням.: Wirich Philipp Lorenz Graf von und zu Daun, Fürst von Teano; 19 кастрычніка 1669, Вена — 30 ліпеня 1741, там жа) — граф, князь фон Тэана, аўстрыйскі вайскавод, фельдмаршал (25 лістапада 1707 года), віцэ-кароль Неапаля ў 1707—1708 і 1713—1719 гадах, губернатар Мілана ў 1725—1734 гадах, кавалер ордэна Залатога руна, бацька генералісімуса Леапольда Іозефа Даўна.

Біяграфія

Праславіўся абаронай Турына супраць французаў у 1706 годзе. Пазней кіраваў Неапалем на правах віцэ-караля, вызваліў у 1708 годзе Ламбардыю ад французаў, прымусіў у 1709 годзе Папу Клімента XI заключыць мір з Аўстрыяй, быў губернатарам Нідэрландаў, потым Мілана, які ў 1733 годзе, падчас вайны за польскі прастол, вымушаны быў здаць французам.

Зноскі

  1. 1 2 Wirich Philipp Von Und Zu Daun // GeneaStar

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога руна
Катэгорыя·Удзельнікі вайны за іспанскую спадчыну
Катэгорыя·Памерлі 30 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Аўстрыйскія генерал-фельдмаршалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1669 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вене
Катэгорыя·Віцэ-каралі Неапаля
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Мілана
Катэгорыя·Памерлі ў 1741 годзе