wd wp Пошук:

Вірус скручвання лісця бульбы

Вірус скручвання лісця бульбы[4] (англ.: Potato leafroll virus, PLRV) — хваробатворны вірус раслін(англ.) бел. роду Polerovirus і сямейства Luteoviridae.

Заражае бульбу і іншых прадстаўнікоў сямейства паслёнавыя (Solanaceae). PLRV быў упершыню апісаны ў 1916 годзе[5].

Сімптомы

Сімптомы ўключаюць хлароз(руск.) бел., некроз(руск.) бел. і скручванне лісця. Лісце хворых раслін бледна-жоўтае, у некаторых сартоў светла-фіялетавае або чырванаватае[4]. Яно скручваецца па краях уздоўж сярэдняй жылкі, робіцца цвёрдае, скурыстае, іншы раз на ніжнім баку паяўляецца антацыянавая чырвона- або сіне-фіялетавая афарбоўка. У лісці назапашваецца крухмал. У некаторых сартоў адзначаецца ўнутраны сеткавы некроз клубняў[4].

Эпідэміялогія

Вірус перадаецца тлямі, у першую чаргу персікавай (Myzus persicae), а таксама такімі відамі, як звычайная бульбяная тля (Aulacorthum solani), вялікая бульбяная тля (Macrosiphum euphorbiae) і крушынавая тля (Aphis nasturtii)[4]. PLRV — адзін з найважнейшых вірусаў бульбы ва ўсім свеце, але асабліва разбуральны ў краінах з абмежаванымі рэсурсамі і кіраваннем. Ён можа несці адказнасць за страты ўраджайнасці асобных раслін звыш 50 %. Адна з ацэнак кажа, што PLRV нясе адказнасць за штогадовую страту ўраджаю ў 20 мільёнаў тон[6].

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
  4. 1 2 3 4 Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  5. Loebenstein, G., Berger, P. H., Brunt, A. A., Lawson, R. H. (2001) Virus and Virus-like Diseases of Potatoes and Production of Seed-Potatoes. Kluwer Academic Publishers, Netherlands, p. 69-72.
  6. Wales, S., Platt, H.W., Cattlin, N. (2008) Diseases, Pests and Disorders of Potatoes. Manson Publishing Ltd, London, p. 75-76.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вірусныя раслінныя патагены і захворванні
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вірусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных