Віравіціцка-Падраўская жупанія (харв.: Virovitičko-podravska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі ў паўночнай Славоніі. Размяшчаецца ўздоўж ракі Драва. Сталіцай з’яўляецца горад Вітравіціца. Плошча жупаніі складае 2 024 км². На ўсходзе мяжуе з Осіецка-Бараньскай жупаніяй, на поўдні — Пожэжска-Славанскай жупаніяй, на паўднёвым захадзе з Белаварска-Білагорскай жупаніяй, на паўдночным захадзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй. На поўначы Вітравіціцка-Падраўская жупанія мяжуе з Венгрыяй, мяжа праходзіць па рацэ Драва. Праз тэрыторыю жупаніі праходзяць некалькі буйных транспартных магістраляў у накірунках Будапешт — Баня-Лука і Вараждзін — Осіек.
Польшая частка жупаніі знаходзіцца ш нізіннай раўніне ракі Драва (ці Падравіна). На поўдні на тэрыторыі жупаніі размяшчаецца горная града Папук.
Згодна з перапісам 2011 года на тэрыторыі жупаніі пражывае 84 836 чалавек[2].
У адміністрацыйным сэнсе жупанія падзеленая на 3 гарады і 13 абшчын.