wd wp Пошук:

Віравіціцка-Падраўская жупанія

Віравіціцка-Падраўская жупанія (харв.: Virovitičko-podravska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі ў паўночнай Славоніі. Размяшчаецца ўздоўж ракі Драва. Сталіцай з’яўляецца горад Вітравіціца. Плошча жупаніі складае 2 024 км². На ўсходзе мяжуе з Осіецка-Бараньскай жупаніяй, на поўдні — Пожэжска-Славанскай жупаніяй, на паўднёвым захадзе з Белаварска-Білагорскай жупаніяй, на паўдночным захадзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй. На поўначы Вітравіціцка-Падраўская жупанія мяжуе з Венгрыяй, мяжа праходзіць па рацэ Драва. Праз тэрыторыю жупаніі праходзяць некалькі буйных транспартных магістраляў у накірунках БудапештБаня-Лука і ВараждзінОсіек.

Польшая частка жупаніі знаходзіцца ш нізіннай раўніне ракі Драва (ці Падравіна). На поўдні на тэрыторыі жупаніі размяшчаецца горная града Папук.

Згодна з перапісам 2011 года на тэрыторыі жупаніі пражывае 84 836 чалавек[2].

У адміністрацыйным сэнсе жупанія падзеленая на 3 гарады і 13 абшчын.

Зноскі

  1. [] //Афіцыйны сайт Жупаніі (харв.)
  2. 1 2 // Статыстычны камітэт Харватыі, вынікі перапісу 2011 г. (харв.)

Спасылкі

Шаблон:Жупаніі Харватыі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Жупаніі Харватыі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных