wd wp Пошук:

Вінчэнца Вівіяні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вівіяні.

Вінчэнца Вівіяні (італ.: Vincenzo Viviani; 5 красавіка 1622, Фларэнцыя — 22 верасня 1703, Фларэнцыя) — італьянскі фізік і матэматык, вучань Галілея і Тарычэлі, складальнік першай біяграфіі Галілея.

Навуковая дзейнасць

Ціта Лесі. Галілей і Вівіяні. Музей гісторыі навукі, Фларэнцыя.
Крывая Вівіяні

У 1644 годзе Вівіяні і Тарычэлі паставілі класічны вопыт па вымярэнні атмасфернага ціску. Шкляную трубку з ртуццю перакулілі ў шырокі посуд, таксама напоўнены ртуццю. Слупок ртуці ў трубцы спыніўся на вышыні (у сучасных адзінках) 760 мм.

У 1660 Вівіяні, сумесна з Барэлі, правялі даволі дакладнае вымярэнне хуткасці гуку і атрымалі значэнне, якое адпавядае прыкладна 350 м/сек. Больш раннія вымярэнні, выкананыя Гасендзі, ацэньвалі хуткасць гуку ў 478 м/сек (сучасная адзнака: 331,3 м/сек пры 0 °C).

У 1661 Вівіяні даследаваў прыладу, якая два стагоддзі пазней атрымала назву маятнік Фуко, аднак ні да якіх пэўных высноваў не прыйшоў. Вывучаў цыклоіду і паказаў, як будаваць касацельную да яе. Прапанаваў сваю рэканструкцыю страчанай V кнігі «канічных перасекаў» Апалонія (па захаваных каментарыях да яе). Паказаў, што трысекцыя вугла можа быць выканана з дапамогай роўнабаковай гіпербалы. Іншыя працы тычыліся інжынернай справы, оптыкі, акустыкі.

Працы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура

А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.543

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Матэматыкі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэматыкі Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1622 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Фізікі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1703 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Выпускнікі Пізанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі