wd wp Пошук:

Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук-Грышкевіч.

Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч (10 лютага 1903, в. Будслаў — 14 лютага 1989, Бары, Канада) — грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.

Біяграфія

Вінцэнт Жук-Грышкевіч у 1930 годзе

Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. У 1926 годзе скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Пражскага ўніверэсітэта[3].

У 19271939 гг. беларускую мову і гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі; беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні[3]. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-нацыянальным жыцці.

Вінцэнт Жук-Грышкевіч пасля вяртання з савецкіх лагераў. Мары, Туркменія, кастрычнік 1941

У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генерала У. Андэрса. Служыў у Іраку, Палестыне, Егіпце, Італіі. Удзельнічаў у знакамітай бітве пад Монтэ Касіна. У 19451948 гг. выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых польскіх школах у Італіі і Вялікабрытаніі[3].

Пасля вайны эміграваў у Англію, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое ўзначальваў у 19471948 гадах[4]. Пры канцы 1947 г. увайшоў у кіраўніцтва Рады БНР. Заснавальнік БХАА «Жыццё»[3].

У студзені 1950 года выехаў у Канаду, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Лірыка Янкі Купалы». У 1954 годзе — адзін з заснавальнікаў Радыё «Вызваленьне», першы кіраўнік беларускай рэдакцыі у 1954—1956 гадах[3][4].

Вярнуўся ў Канаду, разам з жонкай Раісай Жук-Грышкевіч пасяліўся ў Бары (Антарыа). Стаў адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 19701982 гадах — старшыня Рады БНР[3].

Быў старшынёй Рады БНР (1971—1982).

Магіла Вінцэнта Жук-Грышкевіча і яго жонкі

Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку (ЗША)[3].

Зноскі

  1. “ЗМАГАЎСЯ ЗА АЙЧЫНУ – СПАЧЫВАЕ НА ЧУЖЫНЕ”. (бел.)
  2. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
  4. 1 2 ВІНЦЭНТ ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Італьянскай зоркай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя Зоркай 1939—1945
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Імігравалі ў Канаду з Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Навучэнцы Будслаўскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Беларусы ў Канадзе
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Будславе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна