wd wp Пошук:

Вінцантас Барысявічус

Вінца́нтас Барыся́вічус (літ.: Vincentas Borisevičius; 23 лістапада 1887 года, вёска Бябрынінкай, Паэжарэйская воласць, Вілкавішскі павет, Літва) — 18 лістапада, паводле іншых звестак 12 лістапада 1946 года, Вільнюс) — біскуп цяльшэйскі.

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Сейненскай духоўнай семінарыі і універсітэце Фрыбура (Швейцарыя). У 1910 годзе пасвечаны ў святары. З 1918 годзе — капелан гімназіі ў Мар’ямпалі, з 1922 года — прафесар Сейненскай духоўнай семінарыі. З 1926 года — канцлер Цяльшэйскай курыі, з 1927 года — прафесар, затым рэктар Цяльшэйскай духоўнай семінарыі.

З 1940 года — дапаможны біскуп цяльшэйскія дыяцэзіі і тытулярны біскуп Лізіяса, з 1944 года — біскуп цяльшэйскі. У 1945 годзе быў арыштаваны органамі савецкай улады, падвяргаўся катаванням, але вінаватым сябе не прызнаў. Быў вызвалены, але ў 1946 годзе зноў арыштаваны па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці і прапагандзе і сувязях з літоўскім антысавецкім падполлем.

Знаходзіўся пад следствам у Вільнюсе, быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны ў Вільнюскай турме.

Узнагароды

Зноскі

  1. Дэкрэт Прэзідэнта Літвы ад 24 верасня 1999 года № 583 (Інфармацыя на афіцыйным сайце Прэзідэнта Літвы Архівавана 16 верасня 2009.) (літ.)
  2. Дэкрэт Прэзідэнта Літвы ад 25 красавіка 2003 года № 58 (Інфармацыя на афіцыйным сайце Прэзідэнта Літвы Архівавана 16 верасня 2009.) (літ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілкавішкіскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1887 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Фрыбура
Катэгорыя·Капеланы
Катэгорыя·Выпускнікі Сейненскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Сейненскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжам за ўратаванне жыцця
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Цяльшэйскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Выпускнікі Фрыбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Літвы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вільнюсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гранд-афіцэры ордэна Крыжа Віціса