wd wp Пошук:

Віно на свяце Святога Марціна

«Віно на свяце Святога Марціна» (нідэрл.: De Wijn van het Sint-Maartensfeest) — самая вялікая[2] з вядомых на гэты момант карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Карціна была напісана ў 1565 годзе, у наш час захоўваецца ў зборы музея Прада, дзе ў 2010 годзе пацвердзілі прыналежнасць карціны пэндзлю Брэйгеля.

На карціне намалявана сцэна з сялянскага жыцця — святкаванне дня Святога Марціна, які адзначаецца 11 лістапада, на ім па традыцыі людзі каштуюць першае віно ўраджая гэтага сезона.

«Віно на свяце Святога Марціна» — адна з нешматлікіх ацалелых прац, выкананых на лёне. Да моманту рэстаўрацыі ў пачатку 2000-х гадоў стан карціны вымушаў жадаць лепшага, у тым ліку, гэта звязана з далікатнасцю тэхнікі і крохкасцю матэрыялу, праблемнага для доўгага захоўвання[3].

У 2010 годзе спецыялісты музея Прада пацвердзілі аўтэнтычнасць і аўтарства карціны, даследаванне рэнтгенам дазволіла выявіць фрагменты подпісу Брэйгеля; раней музей набыў карціну за меншую суму, чым яна магла б быць пры наяўнасці пацверджанага аўтарства[4]. Сюжэт карціны адпавядае задакументаванаму апісанню працы, якая захоўвалася ў асабняку роду Ганзага ў пачатку XVII стагоддзя, тым не менш, пацвердзіць гэта напэўна нельга; так, у Музеі гісторыі мастацтваў у Вене знаходзіцца падобная карціна, якая адлюстроўвае святкаванне дня Святога Марціна[2]. Існуе дакументальнае пацверджанне таго, што карціна знаходзілася ў калекцыі IX Герцага Медзінаселі Луіса Франсіска дэ ла Серда і Арагона[2].

Зноскі

  1. https://www.museodelprado.es/en/the-collection/art-work/the-wine-of-saint-martins-day/e6d44e39-77fb-4deb-a5ed-0a99fbe76847 Праверана 5 лістапада 2016.
  2. 1 2 3 The Wine of Saint Martin’s Day (англ.) . Prado. Праверана 10 кастрычніка 2016.
  3. Vogel, Carol. In Rare Find, Prado Says Painting Is by Bruegel the Elder , ‘New York Times (24 верасня 2010). Праверана 10 кастрычніка 2016.
  4. Garcia, Angeles Cultura inicia la adquisicion por siete millones de una de las obras mas importantes de Bruegel ‘El Viejo’ (ісп.) . El Pais (23 верасня 2010). Праверана 10 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны 1565 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Пітэра Брэйгеля Старэйшага
Катэгорыя·Жанравыя карціны
Катэгорыя·Карціны са збораў музея Прада