wd wp Пошук:

Вілямоўская мова

Вілямоўская мова (Wymysiöeryś) — заходнегерманская мова, які выкарыстоўваецца нямецкай этнаграфічнай групай ў Польшчы ў горадзе Вілямовіцы, на граніцы Сілезіі і Малой Польшчы. Лічыцца, што вілямоўская паходзіць ад сярэдненямецкая мова XII стагоддзі, з моцным уплывам ніжненямецкай, нідэрландскай, Фрызскай, польскай и старажытнаангельскай моваў. У цяперашні час мова знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Вядома аб 70 носьбітах мовы, большасць з якіх ужо пажылыя людзі.

Гісторыя

Першыя пасяленцы ў Вілямовіцах былі выхадцамі з Нідэрландаў, Германіі і Шотландыі, якія прыехалі ў Польшчу ў XIII стагоддзі. Жыхары Вілямовіц заўсёды падкрэслівалі сваё фламандскае паходжанне і адмаўлялі нямецкае. Да 1939 года вілямоўская мова выкарыстоўваўся ў Вілямовіцах паўсюдна. Пасля Другой сусветнай вайны мясцовыя камуністы забаранілі выкарыстання мовы[2][3]. У цяперашні час вілямоўская мова амаль цалкам выцесненая польскай мовай. Сёння толькі каля 70 чалавек, у асноўным старэйшае пакаленне, ведаюць гэтую мову і яна вымірае.

Вілямоўская мова была і паэтычнай мовай: у XIX стагоддзі на нём пісаў Фларыян Бесік.

Прыклады

Прыклад калыханкі

Калыханка на вілямоўскай мове ў беларускім перакладзе:

Śłöf duy buwła fest! Skumma fremdy gest, Skumma muma ana fettyn, Z’ brennia nysła ana epułn, Śłöf duy Jasiu fest. Спі, мой хлопчык, моцна! Чужыя людзі прыходзяць, Цётачкі і дзядзечкі прыходзяць, Прыносяць арэхі і яблыкі, Спі, Ясю, моцна.

Прыклад малітвы

Тэкст малітвы «Ойча Наш»:

Ynzer Foter, dü byst ym hymuł, Daj noma zuł zajn gywajt; Daj Kyngrajch zuł dö kuma; Daj wyła zuł zajn ym hymuł an uf der aot; dos ynzer gywynłichys brut gao yns haojt; an fercaj yns ynzer siułda, wi wir aoj fercajn y ynzyn siułdigia; ny łat yns cyn zynda; zunder kaonst yns reta fum nistgüta. Do Dajs ej z Kyngrajch an dy maocht, ans łaowa uf inda. Amen Зноскі

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. Krótka historia języka wilamowskiego | Portal Regionalny Gminy Wilamowice
  3. Nasz człowiek z Wilamowic | Uczniowski Kongres Kultury w IV LO im. KEN

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Польшчы
Катэгорыя·Выміраючыя мовы
Катэгорыя·Сярэдненямецкія дыялекты
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных