wd wp Пошук:

Вільдмарксвэген

Вільдмарксвэген паміж Стэкеньёк і Клімпф'ель.

Вільдмарксвэген (шведск.: Vildmarksvägen — дзікая дарога), або Стэкеньёквэген (шведск.: Stekenjokkvägen), як называюць яе жыхары ваколіц Стэкеньёка, праз якія ідзе дарога — турыстычная дарога ад паўночнага Емтланда да паўднёвай Лапландыі ў Швецыі[1]. Пачынаецца ў Стромсундзе і заканчваецца ў Вільгельміне. Частка дарогі зімой часам перакрываецца праз вялікі снег, вышыня якога можа дасягаць 7 метраў[2]. У 2012 годзе як частка дарогі быў адкрыты Фроствікенс Фельпарк у Гэдэдэ.[2] Вільдмарксвэген праходзіць таксама праз прыродны запаведнік Бьюрэльвен.[2] Частка дарогі знаходзіцца вышэй за мяжу лесу.

Маршрут

Маршрут працягласцю 360 км[3] пачынаецца ў Стромсундзе[4], праходзіць да горада Гэдэдэ і дарогі 342, затым праз Ёрмватнет, Стора-Блосён і Стэкеньёк, а потым Клімпф’ель.[3] Адтуль дарога працягваецца да Кульшэна і Сакснэса праз Сталон і возера Моалгамай, далей да Вільгельміны.[3] Участкі дарогі праз Кальф’ёлет часам зарываюцца зімой праз моцны снегапад[5]. Плато Стэкеньёк таксама закрыта з сярэдзіны кастрычніка да пачатку чэрвеня.[3]

Важнае

Вільдмарксвэген перасякае рэгіён з найбольшай канцэнтрацыяй мядзведзяў у Швецыі.[2][3]

Вадаспад Хэлінгсафалет і каньён

Мясцовасць, праз якую праходзіць дарога, вельмі маляўнічая, з мноствам рэк і вадаспадаў. Адзін з вадаспадаў, Хэлінгсафалет (таксама прыродны запаведнік), упадае ў найдаўжэйшы водны каньён Паўночнай Еўропы.[4] Хэлінгсафалет з перападам вышынь 43 метры[3] названы «шведскім адказам Ніягарскаму вадаспаду». Даўжыня каньёна Хэлінгсафалет 800 метраў і праз эрозію глебы даўжыня павялічваецца.[3]

Вільдмарксвэген праходзіць і побач іншага вадаспада — Гаўстафалет, які таксама ўпадае ў каньён. Гэты вадаспад быў адным з месцаў здымак фільма Астрыд Ліндгрэн «Роні, дачка разбойніка»[6]. Рэгіён праз які праходзіць дарога па памерах аналагічны лену Вестра-Гёталанд з насельніцтвам 1 590 000 чалавек, але ў дзікай мясцовасці жыве толькі 22 000 чалавек, шчыльнасць насельніцтва складае меней за 1 чалавека на км².[7]

Вадаспад Бракафалет знаходзіцца на маршруце Вільдмарксвэген паміж Ёрмватнетам і Стора-Бласьёнам. [6]. Самая доўгая пячора ў Швецыі, Коральгратан, знаходзіцца паміж Стора-Бласьён і Анкарватнетам уздоўж Вільдмарксвэген.[8]

Вільдмарксвэген паварочвае на ўсход і праходзіць паблізу саамскай вёскі Фатмамаке. Грамада жыве ў 80 традыцыйных дамах гоахці, а таксама ў 20 больш сучасных дамах, пабудаваных радыяльна вакол царквы. Таксама 20 драўляных дамоў знаходзіцца на беразе возера Кульшэн. Віснінгската — узорны дом, пабудаваны на ўзвышшы побач царквы.[3]

Уздоўж дарогі паміж Стромсундам і Гэдэдэ размешчана некалькі ваенных музеяў пад адкрытым небам.[9] Скансэны Аланас, Сторан, Сюльсасен і Фогельбергет[10] можна наведаць падчас экскурсіі па бункерах у гэтым раёне, ваенныя аб’екты пабудаваны ў 1940—1945 гадах для абароны ад нямецкага ўварвання падчас 2-й сусветнай вайны.[11] У летнія месяцы праводзяцца экскурсіі з гідам.[12]

Бункер ў Аланасе

Праз вышыню над узроўнем мора ў рэгіёне няма камароў і гнусу.[13]

Зноскі

  1. Vildmarksvägen, ta en praktfull resa genom ofördärvade vildmarker i den Norra svenska fjällvärlden (нявызн.) (недаступная спасылка). Wildernessroad.eu. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2018. Праверана 27 мая 2022.
  2. 1 2 3 4 Discover Jämtland Härjedalen | Vildmarksvägen (нявызн.) (недаступная спасылка). Jamtland.se. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 20152015-06-30. Праверана 27 мая 2022.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 Vildmarksvägen: the Wilderness Way | Swedish Lapland Guide (нявызн.). Rough Guides.
  4. 1 2 Olesen, Elisabet (2006). Adventure Guide to Sweden. Hunter Publishing, Inc. p. 139. ISBN 978-1-58843-552-1. https://books.google.com/books?id=4Gy5c4htdh4C&pg=PA139.
  5. Ingen risk för avåkning (нявызн.) (недаступная спасылка). Västerbottens-Kuriren. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2015. Праверана 27 мая 2022.
  6. 1 2 Hällingsåfallet (нявызн.) (недаступная спасылка). Vildmarksvägen. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2017. Праверана 27 мая 2022.
  7. Galen i Vildmarken? (нявызн.) (недаступная спасылка). Vildmarksvägen. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2018. Праверана 27 мая 2022.
  8. Hällingsåfallet (нявызн.) (недаступная спасылка). Vildmarksvägen. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 27 мая 2022.
  9. Etzler, Inger Kraft. Sommarens Guide 2020 (нявызн.).
  10. Militära skansar 1940–1945 (нявызн.). UPPTÄCK STRÖMSUND.
  11. Normann, Göran (2011). Alanäs i Orostider. Norrlandsartilleristen. pp. 10–42. ISBN 978-91-633-9105-7. http://www.skansenalanas.se/60732649. Retrieved on 24 July 2020.
  12. Bunker Tours (нявызн.).
  13. Unika Vildmarksvägen (нявызн.). Klimpfjall.se. Архівавана з першакрыніцы December 3, 2013.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вестэрботэн (лен)
Катэгорыя·Дарогі Швецыі