wd wp Пошук:

Мядзведзевыя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мядзведзь (значэнні). Мядзведзі, таксама Мядзведзевыя[1] (Ursidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных. Адрозніваюцца ад іншых прадстаўнікоў сабакападобных больш каржакаватым целаскладам. Мядзведзі ўсяедныя, добра караскаюцца і плаваюць, хутка бегаюць, могуць стаяць і праходзіць кароткія адлегласці на задніх лапах. Маюць кароткі хвост, доўгую і густую поўсць, а таксама выдатныя нюх і слых. Палююць вечарам або на досвітку. Звычайна баяцца чалавека, але могуць быць небяспечнымі ў тых месцах, дзе яны прывыклі да людзей, асабліва белы мядзведзь і мядзведзь грызлі. Неўспрымальныя да пчалінага джалення. У прыродзе натуральных ворагаў амаль не маюць.

Зноскі

  1. Варынты напісання Мядзведзі або Мядзведзевыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.65.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мядзведзевыя
Катэгорыя·Сямействы сысуноў
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта