Вільго́тнасць паве́тра - паказчык утрымання вады ў паветры. Дзеля вымярэння вільготнасці выкарыстоўваюцца розныя адзінкі, часта пазасістэмныя.
Паказчыкі вільготнасці паветра выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі, а таксама пры вывучэнні і прагнозе надвор’я.
Асноўнымі паказчыкамі вільготнасці паветра з’яўляюцца адносная і безадносная вільготнасць. Пры гэтым адносная вільготнасць вымяраецца ў адсотках (максімальнае значэнне - 100%), а безадносная - ў г/м³.