wd wp Пошук:

Вільгельм Хольмквіст

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хольмквіст. Вільгельм Хольмквіст (шведск.: Wilhelm Holmqvist) (6 красавіка 1905 — 9 жніўня 1989) — шведскі археолаг і гісторык мастацтва. Доктарскую дысертацыю «Праблемы мастацтва эпохі Меравінгаў» (ням.: Kunstprobleme der Merowingerzeit) абараніў у 1939 годзе ў Стакгольмскім універсітэце пад кіраўніцтвам  Нільса Оберга. Званне прафесара атрымаў у 1965 годзе.

Археалагічныя раскопкі, ажыццёўленыя Вільгельмам Хольмквістам на маленькім астраўку Хельге(англ.) бел. непадалёк ад Біркі, дазволілі выявіць «ямы з-пад паль, часткі падмурку, а таксама посуд з горлышкам, тысячы аскепкаў еўрапейскага шкла, жалезныя вісячыя замкі і пазалочаныя бронзавыя прадметы»[1]. Раскопкі далі рэчавыя доказы гандлю з далёкімі ўсходнімі краінамі, а самай вялікай сенсацыяй стала выяўленне бронзавай статуі(шведск.) бел. Буды, датаванай V стагоддзем.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Вікінгі: Викинги: Набеги с севера / Пер. с англ. Л. Флорентьева. — М.: ТЕРРА, 1996.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Еўлебаргу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Археолагі Швецыі
Катэгорыя·Памерлі 9 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта