wd wp Пошук:

Вільгельм Кінцль

Вільгельм Кінцль (ням.: Wilhelm Kienzl; 17 студзеня 18573 кастрычніка 1941) — аўстрыйскі кампазітар.

Біяграфія

Кінцль нарадзіўся ў маленькім аўстрыйскім горадзе Вайцэнкірхен. яго сям’я пераехала ў сталіцу Штырыі ў горад Грац у 1860 годзе, дзе Вільгельм вывучаўся гульні на скрыпцы пад кіраўніцтвам Ігнаца Улям, фартэпіяна пад кіраўніцтвам Ёгана Бува, а таксама навучаўся кампазітарству ў вучня Фрыдэрыка Шапена Луі Станіслава Март’е дэ Фантэна. З 1874 года Вільгельм навучаўся кампазіцыі ў Вільгельма Маера. Кінцль навучаўся музычнай эстэтыцы ў Эдуарда Гансліка і гісторыі музыцы ў Фрыдрыха фон Гаўсегера. Пасля Кінцль паступіў у музычную кансерваторыю Пражскага ўніверсітэта. Потым ён навучаўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі ў 1877 годзе, а потым у Веймары, дзе яго настаўнікам быў Ферэнц Ліст. Далей Кінцль скончыў дактарантуру ў Венскім універсітэце.

Мемарыяльная дошка на доме Кінцля ў Вене
Магіла Вільгельма Кінцля на Венскіх цэнтральных могілках

У 1879 годзе Кінцль выправіўся ў тур па Еўропе як піяніст і дырыжор. Ён стаў дырэктарам Нямецкай оперы ў Амстэрдаме ў 1883 годзе, але неўзабаве вярнуўся ў Грац, дзе ў 1886 годзе ўзяў на сябе кіраўніцтва кансерваторыяй. Перад сезонам 1890—1891 гадоў Вільгельм быў запрошаны Бернгардам Пальіні ў якасці капельмайстра ў Гамбургскі гарадскі тэатр, але ўжо ў сярэдзіне студзеня быў звольнены праз дрэнныя водгукі. Пазней працаваў дырыжорам у Мюнхене.

У 1894 годзе Кінцль напісаў сваю трэцюю і найбольш знакамітую оперу «Der Evangelimann». У 1897 годзе пэўны поспех атрымала яго опера «Дон Кіхот». У 1917 годзе Кінцль пераехаў у Вену, дзе ў 1919 годзе памерла яго першая жонка, і а ў 1921 годзе ён ажаніўся з адной з лібрэтысткай яго опер.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118777149 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Krackowizer F., Berger F. Kienzl, Wilhelm // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800 — Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 152–154. — 411 с.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118777149 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Кампазітары Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі 3 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Верхняй Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта