wd wp Пошук:

Вільгельміна Фундзін

Вільгельміна Фундзін (шведск.: Wilhelmina Fundin, поўнае імя шведск.: Wilhelmina Christina Fundin; 12 ліпеня 1819 — 28 студзеня 1911) — шведская оперная спявачка.

Спявала ў Каралеўскай оперы ў Стакгольме без перапынку на працягу 30 гадоў; у сярэдзіне 1800-х гадоў лічылася адной з самых таленавітых выканаўцаў оперы.

Біяграфія

Нарадзілася 12 ліпеня 1819 года ў Стакгольме ў сям’і святара Карла Фундзіна і яго жонкі Крысціны Вікстрэм, якая загадвала пансіянатам для вучняў драматычнай школы Dramatens elevskola ў 1837—1847 гадах. Калі Вільгельміне было чатырнаццаць гадоў, яна пазнаёмілася з будучай опернай спявачкай Жэні Лінд.

Разам са сваёй сястрой Шарлотай, Вільгельміна паступіла ў 1833 годзе ў школу Каралеўскай оперы, стаўшы ў ёй прафесійнай опернай спявачкай у 1841 годзе. Калі яе сяброўка Жэні Лінд гастралявала за мяжой, а таксама пасля таго, як яна пакінула Швецыю, Вільгельміна ўзяла на сябе частку яе оперных роляў. Вільгельміна Фундзін наведала Жэні Лінд ў Германіі падчас свайго нямецкага тура, але, нягледзячы на ​​запрашэнні, яна адмовілася наведаць яе ў Англіі (дзе засталася жыць Лінд) з-за страху перад марскім падарожжам.

Фундзін працавала ў Каралеўскай оперы да 1870 года і ў 1871 годзе пайшла са сцэны на заслужаны адпачынак. Сярод яе самых роляў вядомых былі: Царэўна ночы ў «Чароўнай флейце», Адальджыза ў «Норме» і Леанора ў оперы «Алесандра Страдэла».

Памерла 28 студзеня 1911 года ў Стакгольме.

Зноскі

  1. 1 2 Musikverkets auktoritetsdatabas — 2017. Праверана 6 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1819 годзе