wd wp Пошук:

Вілкавішкіская духоўная семінарыя благаславёнага Юргіса Матулайціса

Вілкавішкіская духоўная семінарыя благаславёнага Юргіса Матулайціса (літ.: Vilkaviškio Palaimintojo Jurgio Matulaičio kunigų seminarija) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова ў Літве.

Гісторыя

Сваімі каранямі семінарыя ўзыходзіць да царкоўнай навучальнай установы, заснаванай у 1826 годзе ў горадзе Сейны. Нягледзячы на знаходжанне ў Польшчы семінарысты літоўскай нацыянальнасці складалі ў ёй большасць, і з 1904 года выкладанне ішло на літоўскай мове.

Па палітычных прычынах у пачатку 1920-х гадоў семінарыя пераехала ў Гіжай на тэрыторыю Літвы. У 1926 годзе была заснавана дыяцэзія Вілкавішкіса, у 1930 годзе семінарыя пераехала ў Вілкавішкіс і пачала рыхтаваць святароў для патрэб новай дыяцэзіі.

У 1940 годзе семінарыя была закрыта савецкай уладай. З 1941 года, пад нямецкай акупацыяй, семінарыя функцыянавала, але ў 1944 годзе ў сувязі з цяжкімі ўмовамі была закрыта, студэнтаў перавялі ў Каўнаскую семінарыю.

Навучальная ўстанова адноўленая 18 мая 1997 года. Семінарыя атрымала імя благаславёнага Юргіс Матулайціса і размясцілася ў Марыямпале. 24 сакавіка 1999 года атрымала статус дэпартамента тэалагічнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага. Выпускнікі семінарыі атрымліваюць ступень бакалаўра багаслоўя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання
Катэгорыя·Каталіцкія семінарыі
Катэгорыя·Марыямпале
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1997 годзе
Катэгорыя·1997 год у Літве
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта