wd wp Пошук:

Віленскі летапіс

Ві́ленскі ле́тапіс — найстарэйшы спіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», які таксама з’яўляецца невялічкай часткай старажытнарускага летапісу — летапісу Аўрамкі, які захаваўся ў складзе летапіснага зборніка канца XV — пачатку XVI стст., вядомага як Віленскі зборнік.

Апісанне

Спіс мае дэфекты: канец тэксту не захаваўся, апавяданне абрываецца на смерці князя Скіргайлы в Кіеве. Рукапіс напісаны паўсядзённай старабеларускай мовай, месцамі з устаўкамі кніжнай лексікі і царкоўнаславяншчыны[1].

Упершыню Віленскі летапіс быў апублікаваны Афанасіем Бычковым у 1893 годзе. Перавыданы ў 17 і 35 тамах Поўнага збору рускіх летапісаў. Нейкі час рукапіс лічыўся за згублены[1].

Зноскі

  1. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старажытнарускія летапісы
Катэгорыя·Беларуска-літоўскія летапісы