Эліяху бен Шлома Залман (1720, Сялец, Берасцейскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае — 1797, Вільня, Расійская імперыя; вядомы як Віленскі гаон) — рабін, кабаліст і грамадскі дзеяч, адзін з выбітных духоўных аўтарытэтаў артадаксальнага яўрэйства, матэматык. Заснавальнік міснагедскага (або літоўскага) напрамку ў іўдаізме. Слова «Гаон» у перакладзе з іўрыта азначае «Геній».