wd wp Пошук:

Вікторыя Талстой

Луіза Вікторыя Талстой (шведск.: Louise Viktoria Tolstoy; 29 ліпеня 1974, Сігтуна, Швецыя) — шведская джазавая спявачка, вядомая пад псеўданімам “Лэдзі-джаз”[1] таксама далёка за межамі сваёй краіны. Неаднаразова ўваходзіла ў лік самых папулярных джазавых выканаўцаў Скандынавіі.

Паходжанне

Вікторыя правяла дзяцінства ў Сігтуне і Упсале. З’яўляецца дачкой музыканта і выкладчыка музыкі ў Упсальскім універсітэце Эрыка Чэльберга і прапраўнучкай рускага пісьменніка Льва Талстога па матчынай лініі[2]. Па яе ўласным прызнанні, рускай мовы не ведае і творы свайго прапрадзеда не чытала.

Кар’ера

Спявачка дэбютавала ў 1994 годзе разам з альбомам “Smile, Love and Spice” у суаўтарстве са сваім бацькам. Пасля гэтага Талстой хутка стала папулярнай у Швецыі і атрымала запрашэнне супрацоўнічаць з амерыканскай джазавай студыяй Blue Note, дзе і запісала свой вядомы альбом “White Russian”. Далей Вікторыя супрацоўнічала ўжо з нямецкім лэйблам і выпусціла пяты па ліку альбом “Shining On You[3].

У 2011 годзе выступіла ў Санкт-Пецярбургу.

Дыскаграфія[4]

Зноскі

  1. Виктория Толстой: Леди-джаз — europa-reporter.eu
  2. Генеалагічнае дрэва роду. Tolstoy.ru.
  3. Правнучка Льва Толстого - первая леди шведского джаза - Виктория Толстая выпустила альбом “Shining On You”.
  4. Viktoria Tolstoy - Artists - ACT Music - In the spirit of jazz.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Музыканты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта