Вікторыя Леанідаўна Чаўлытка (5 кастрычніка 1982, Маладзечна) — беларуская тэатральная актрыса [1].
Нарадзілася 5 кастрычніка 1982 года ў Маладзечне[1].
У 2004 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага артыста БССР У. А. Мішчанчука)[1].
З 2002 па 2004 год працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. У Купалаўскім тэатры з 2004 года[1].