У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гайдукевіч.
Віктар Францавіч Гайдукевіч (12 (25). 11.1904, Пецярбург — 9 кастрычніка 1966, Керч) — савецкі археолаг, спецыяліст па антычнай археалогіі Паўночнага Прычарнамор’я, доктар гістарычных навук (1950). Прафесар (1953) Ленінградскага ўніверсітэта.
Удзельнічаў у раскопках Фанагорыі, Тырытакі, Мірмекія, Ілурата, Кіта, Херсанеса, з 1934 узначальваў Баспорскую экспедыцыю. Асноўныя працы прысвечаны эканамічнай гісторыі Баспорскай дзяржавы.
Нарадзіўся 12 (25) лістапада 1904 года ў Пецярбургу ў сям’і Франца Іосіфавіча Гайдукевіча, які паходзіў з Віленскай губерні, і Марыі Іванаўны Гайдукевіч (Сапароўскай), якая паходзіла з Ковенскай губерні. У Санкт-Пецярбург бацька пераехаў у канцы XIX ст.
Памёр 9 кастрычніка 1966 года ў Керчы.