У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч.
Віктар Францавіч Багдановіч (29 лютага 1904, г. Жыткавічы — 16 кастрычніка 1978) — генерал-лейтэнант (1949)[1].
Член КПСС з 1926 года. Скончыў Ваенную акадэмію Генштаба ў 1943 годзе. У Чырвонай Арміі з 1922[1].
Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-40. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Стэпавым, Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах: начальнік штаба корпуса, арміі[1].
З красавіка 1944 намеснік камандуючага войскамі Паўднёва-Уральскай(руск.) бел., Туркестанскай ваенных акруг[1].
У 1956-61 у апараце Міністэрства абароны СССР[1].