wd wp Пошук:

Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарашэвіч. Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч (1976, Тонеж, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 21 сакавіка 2017[1], Светлагорск, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі ветэрынар і дзяржаўны дзеяч. З 2015 па 2017 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага раёна.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачынаў загадчыкам участковай ветэрынарнай лячэбніцы Брагінскага раёна. З 2001 па 2003 гады працаваў ветэрынарным урачом Брагінскага кааптнарыхтпрама, інжынерам па тэхніцы бяспекі Брагінскага райпо, галоўным ветэрынарным урачом РСВУП «Птушкафабрыка Рассвет» Гомельскага раёна. У 2003—2009 гадах узначальваў Веткаўскую ветэрынарную станцыю, КУП «Веткаўскі малочны завод». У 2009 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Веткаўскага райвыканкама. У 2013—2015 гадах старшыня Чачэрскага райвыканкама[2].

17 сакавіка 2015 года прызначаны на пасаду старшыні Светлагорскага райвыканкама.

Зноскі

  1. Умер 40-летний председатель Светлогорского райисполкома Виктор Дорошевич(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.by (21 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2017. Праверана 5 верасня 2020.
  2. Председателем Светлогорского райисполкома назначен Дорошевич Виктор Григорьевич(руск.) . Правда Гомель (18 сакавіка 2015). Праверана 5 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Светлагорску
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лельчыцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны