wd wp Пошук:

Віктар Пятровіч Скіба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скіба. Віктар Пятровіч Скі́ба[1] (17 студзеня 1956, в. Сынкавічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 28 жніўня 2000) — беларускі фтызіятр, доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1999).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Магілевецкую сярэднюю школу Брэсцкай вобласці ў 1973 годзе. У тым жа годзе паступіў у Гродзенскі медыцынскі інстытут, быў пераведзены ў Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1979 годзе. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам БелНДІ туберкулёзу, дзе падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю. Праца адзначана прэміяй Ленінскага Камсамола Беларусі ў 1984 годзе. У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў лабарантам, асістэнтам кафедры фтызіятрыі і пульманалогіі БелДІУУ (1985—1996 гг.). Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1996 годзе і зацверджаны ў званні дацэнта (1996 г.), прафесара (1999 г.).

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па функцыянальнай дыягностыцы абструкцыйнага сіндрому ў хворых з лёгачнай паталогіяй. Аўтар больш за 70 публікацый.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Фтызіятры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фтызіятры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе