wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Качубей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Качубей. Віктар Паўлавіч Качубей (11 (22) лістапада 1768 — 3 (15) чэрвеня 1834) — дыпламат і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі18021807 і ў 18191828). У 1799 годзе ўзведзены ў графскую, а ў 1831 — княскую годнасць.

Біяграфія

Выхоўваўся Андрэем Якаўлевічам Італінскім. Пачаткаў дыпламатычную кар’еру ў 1784 годзе ў рускай місіі ў Швецыі, затым служыў у Лондане, быў прызначаны надзвычайным пасланцам у Канстанцінопаль. Як дыпламат ён трымаўся «нацыянальнай сістэмы, заснаванай на карысці Расіі», жадаў, каб «усе дзяржавы шанавалі яе сяброўствам» і баяўся яе тэрытарыяльных пашырэнняў. Пасля ўступлення на прастол Паўла I быў узведзены ў графскую годнасць, але неўзабаве трапіў у няміласць.

Калі імператарам стаў Аляксандр I, зрабіўся адным з найбліжэйшых яго саветнікаў. Кочубей быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета, а з утварэннем міністэрстваў стаў першым міністрам унутраных спраў Расіі (1802). Яшчэ раней ён увайшоў у неафіцыйны дарадчы орган пры імператары — Нягласны камітэт, у працы якога таксама ўдзельнічалі граф П. А. Строганаў, князь А. Чартарыйскі і М. М. Навасільцаў і абмяркоўваліся ліберальныя рэформы. Пасля ўзыходжання Мікалая I Качубей стаў старшынёй Дзяржсавета і Камітэта міністраў (у 1827 годзе) і быў узведзены ў княжую годнасць (1831). У 1834 годзе ён стаў канцлерам па ўнутраных справах. У тым жа году ён памёр ад прыпадку грудной жабы (стэнакардыі) і быў пахаваны ў царкве Святога Духу Аляксандра-Неўскай лаўры.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Н. Чечулин Кочубей, Виктор Павлович // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 366–382.
  2. Кочубей Виктор Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Кочубей, Василий Викторович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 465.
  4. Кочубей, Василий Викторович // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 363–364.
Папярэднік:
Пётр Васільевіч Лапухін
Прэм'ер-міністр Расійскай імперыі
18271832
Пераемнік:
Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Канцлеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Дыпламаты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1768 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 чэрвеня
Катэгорыя·Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Расія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1834 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»