wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Папоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Папоў. Віктар Міхайлавіч Папоў (10 лютага 1945, Душанбэ) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Таджыкскі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1971 па 1978 г. працаваў у Каздзіпрагандлі, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Таджыкдзіпрабудзе. З 1978 г. — галоўны архітэктар праектаў у Гроднаграмадзянпраекце, з 1984 года — у Гродзенскай майстэрні Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць

Ім запраектаваны радзільня, камбінат школьнага харчавання, будынак праўлення Гідраметэаслужбы і вытворча-лабараторны корпус ЦСУ Таджыкскай ССР у Душанбэ.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: гасцініца на 500 месцаў (1982), эксперыментальны раён Румлёва (19781982), прыбудова навучальных карпусоў Дзяржуніверсітэта, СПТВ-41, патолагаанатамічны корпус абласной бальніцы (19821984) у Гродне, інтэр’ер вестыбюля санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай Літоўскай ССР (1982).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Выпускнікі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Асімі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Душанбэ
Катэгорыя·Архітэктары Друскінінкая
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў