wd wp Пошук:

Віктар Мікалаевіч Шынкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шынкевіч.

Віктар Мікалаевіч Шынкевіч (28 кастрычніка 1960, в. Кромавічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны, начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016). Палкоўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1960 года ў в. Кромавічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

У 1982 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, у 1987 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1986 па 1995 гады праходзіў службу на розных пасадах у органах дзяржбяспекі[1].

З 1995 года працаваў у Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе з’яўляўся ахоўнікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Сямёна Шарэцкага[2]. З 2004 года па 20 кастрычніка 2014 года[3] з’яўляўся намеснікам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 20 кастрычніка 2014 года[3] па 21 снежня 2016 года[4] працаваў начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Уваходзіў у склад прэзідыума цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»[5].

Хобі

Любіць паляванне[6], з’яўляецца членам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Начальником Службы безопасности Президента Беларуси назначен Виктор Шинкевич
  2. Охранник Шарецкого возглавил службу безопасности Лукашенко
  3. 1 2 Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 2014 года № 496 «О назначении В. Н. Шинкевича» Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2016 года № 474 «Об освобождении от должности» Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Чемпионат по рукопашному бою Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Как сложились судьбы тех, кто возглавлял службу безопасности Лукашенко Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2008 года № 161 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  8. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2015 года № 902 «Аб узнагароджанні В. М. Шынкевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшых курсаў КДБ СССР у Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені