У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шынкевіч.
Віктар Мікалаевіч Шынкевіч (28 кастрычніка 1960, в. Кромавічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны, начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016). Палкоўнік.
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1960 года ў в. Кромавічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1982 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, у 1987 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1986 па 1995 гады праходзіў службу на розных пасадах у органах дзяржбяспекі[1].
З 1995 года працаваў у Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе з’яўляўся ахоўнікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Сямёна Шарэцкага[2]. З 2004 года па 20 кастрычніка 2014 года[3] з’яўляўся намеснікам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 20 кастрычніка 2014 года[3] па 21 снежня 2016 года[4] працаваў начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Уваходзіў у склад прэзідыума цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»[5].
Любіць паляванне[6], з’яўляецца членам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.