wd wp Пошук:

Віктар Дзмітрыевіч Фесак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фесак. Віктар Дзмітрыевіч Фесак (25 ліпеня 1956, Срэбнае, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 ліпеня 1956 года ў г.п. Срэбнае Чарнігаўскай вобласці (УССР).

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»; універсітэт марксізму-ленінізму Гомельскага абласнога камітэта КПБ, філасофскі факультэт; Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сацыяльная псіхалогія ў муніцыпальных службах».

Працаваў вызваленым сакратаром камітэта камсамола СГПТВ № 78 металістаў г. Гомеля; настаўнікам, намеснікам дырэктара СШ № 20 г. Гомеля; інспектарам аддзела адукацыі Савецкага раёна г. Гомеля; дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 5 Чыгуначнага раёна г. Гомеля».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Член РГА «Белая Русь».[2]

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 лютага 2022.
  2. https://www.golas.sb.by/articles/ot-sssr-k-evraziyskoy-integratsii.html(недаступная+спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»