wd wp Пошук:

Віктар Вескова

Віктар Вескова (англ.: Victor Lance Vescovo; нар. 11 мая 1966, Далас, Тэхас, ЗША) — амерыканскі бізнесмен і даследчык. Стаў чацвёртым чалавекам у свеце, які дасягнуўі дна Марыянскага жолаба, апусціўшыся на рэкордныя 10 928 метраў.

Біяграфія

Вескова скончыў Стэнфардскі ўніверсітэт, Масачусецкі тэхналагічны інстытут і Гарвардскую школу бізнесу. У 2002 годзе Вескова стаў сузаснавальнікам прыватнай акцыянернай кампаніі Insight Equity, якая спецыялізуецца на абароннай, аэракасмічнай і электроннай прамысловасці. У 2013 годзе пайшоў у адстаўку з Ваенна-марскога рэзерву ЗША, прапрацаваўшы больш за дваццаць гадоў аператыўным разведчыкам на розных пасадах па ўсім свеце, у тым ліку ўдзельнічаў у паходах на авіяносцы Німіц.

Віктар Вескова пакарыў самыя высокія горы на кожным з кантынентаў. Узначальвае экспедыцыю «Пяць глыбінь», мэта якой — складанне падрабязных карт і наведванне дна ўсіх пяці сусветных акіянаў да канца 2019 года. У снежні 2018 года Вескова пагрузіўся на дно жолаба Пуэрта-Рыка (8 375 метраў). 3 лютага 2019 года ён стаў першым чалавекам, які дасягнуў дна Паўднёвага акіяна, у паўднёвай частцы Паўднёвага Сандвічава жолаба.

У красавіку 2019 года Вескова спусціўся амаль на 11 км (10 928 метраў) да самага глыбокага месца ў акіяне — Бездані Чэленджара Марыянскай упадзіны Ціхага акіяна. У сваім першым спуску ён пілатаваў глыбакаводны апарат DSV Limiting Factor на глыбіню 10 928 метраў, перасягнуўшы сусветны рэкорд на 16 метраў. У маі адбылося яшчэ адно пагружэнне. Вескова стаў уладальнікам адразу двух сусветных рэкордаў: чалавек, які здзейсніў самае глыбокае пагружэнне ў гісторыі, і першы чалавек, які пабываў на дне Марыянскага жолабы двойчы.

Зноскі

  1. (unspecified title) — С. 106. — ISBN 978-3-750434-97-4
  2. http://www.insightequity.com/team/victor-l-vescovo/
  3. 1 2 3 https://www.researchgate.net/profile/Victor_Vescovo
  4. https://www.stanforddaily.com/2010/11/19/beat-cal-on-the-7-summits/
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прадпрымальнікі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Гарвардскай школы бізнесу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Падарожнікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Акіянолагі