wd wp Пошук:

Віктар Вацлаў Стажэнскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Старжынскі. Віктар Вацлаў (Віктар Мацвеевіч) Стажэ́нскі (Старжынскі) (польск.: Wiktor Wacław Starzeński; 26 верасня 1826, маёнтак Страбля, Падляскае ваяводства, Польшча — 31 мая 1882, паводле іншых звестак 17 чэрвеня 1882) — беларускі грамадскі дзеяч ліберальнага кірунку 1860-х гадоў[3].

Біяграфія

Бацькі Мацей Ігнацы Стажэнскі і Марыя з Бавароўскіх

Нарадзіўся ў сям’і Мацея Ігнацыя Стажэнскага і Марыі з Бавароўскіх.

Вучыўся ў езуіцкім пансіёне ў Швейцарыі і Мюнхенскім універсітэце. У 1847—1850 гадах у расійскай арміі. 3 1861 года гродзенскі губернскі маршалак шляхты. Вёў перагаворы з царскімі ўладамі наконт аўтаноміі Беларуска-Літоўскага краю, аднаўлення Віленскага ўніверсітэта[3].

У час паўстання 1863—1864 гадоў адзін з кіраўнікоў партыі «белых» у Беларусі і Літве[3]. 16 сакавіка 1863[4] года згодна з загадам паўстанцкага ўрада падаў у адстаўку і звярнуўся з адпаведным цыркулярам да павятовых маршалкаў шляхты Гродзенскай губерні[3][4]:

" Я на працягу двух мінулых гадоў імкнуўся прымірыць народ з урадам, спадзеючыся, што буду ў стане выклапатаць такія ўстановы і пераўтварэнні, якія кожны, з нават самымі ўмеранымі жаданнямі, грамадзянін лічыць істотнымі і неабходнымі. Пры ўсім гэтым гэтую шчырую і ўмераную праграму не ацанілі належным чынам. "

У той жа час Старжынскі заявіў, што дваране Літвы і Беларусі на з’ездзе ў Вільні пастанавілі процідзейнічаць паўстанню. Ён лічыў, што пры першых беспарадках сяляне апынуцца на баку ўрада і адвернуцца супраць паўстанцаў[4].

Да гонару павятовых правадыроў дваранства ў сакавіку 1863 года ў знак падтрымкі Старжынскага ад сваіх пасадаў адмовіліся 6 павятовых правадыроў дваранства з 9 існуючых паветаў Гродзенскай губерні[4].

У маі 1863 арыштаваны, зняволены ў Віленскую цытадэль і засуджаны да высылкі ў Сібір. Пазней пакаранне зменшана: адсядзеў паўтара года ў Бабруйскай крэпасці, потым высланы ў Варонежскую губерню[3].

У 1869—1875 гадах жыў у Галіцыі, потым у Пецярбургу[3].

Зноскі

  1. Wiktor Wacław Starzeński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. 1 2 3 4 5 6 Г. В. Кісялёў. Стажэнскі (Старжынскі) Віктар Вацлаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  4. 1 2 3 4 Мікалай Быхаўцаў. Паўстанне 1863 года і Ваўкавышчына. — Гародня, 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Сасланыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Белыя (паўстанне 1863—1864 гадоў)
Катэгорыя·Памерлі ў 1882 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Губернскія маршалкі гродзенскія
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак