wd wp Пошук:

Віктар Васільевіч Рыбак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбак (значэнні).

Ві́ктар Васі́льевіч Рыба́к (нар. 1 сакавіка 1968) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

У 19921995 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. У 1995 — 1997 гадах працаваў у Міністэрстве знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997 — 1998 гадах — старшы эксперт, выконваючы абавязкі Гандлёвага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. З 1998 па 2000 год быў першым сакратаром Пасольства, Часовым павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2000 — 2002 гадах — саветнік, начальнік аддзела Азіі ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў. У 20032007 гадах — саветнік па гандлёва-эканамічным пытанням Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран. У 2007 — 2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі Міністэрства замежных спраў.

З 2008 па 2016 год — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран[1][2].

З 4 лютага 2011 па 30 чэрвеня 2014 года быў таксама Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан па сумяшчальніцтве.

З 12 верасня 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Ірак[3].

Сям’я

Жанаты, мае двух дзяцей.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2008 г. №319 «Аб прызначэнні В.В.Рыбака Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца другога класа»
  2. Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні / БЕЛТА
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 332 «О В. В. Рыбаке»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Пакістане
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДЛУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Іране