wd wp Пошук:

Віктар Барнафавіч Зураеў

Віктар Барнафавіч Зураеў — супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, палкоўнік. Камандзір спецыяльнага падраздзялення МУС «Алмаз» з 2010 года[1].

Біяграфія

Этнічны асецін. У 1986 годзе паводле размеркавання трапіў у Мінск у якасці камандзіра ўзводу ўнутраных войск СССР воінскай часці 3214. У сярэдзіне 1980 года на ўсесаюзных зборах у Тбілісі атрымаў крапавы берэт. У 1991 годзе меў баявое заданне ў Нагорным Карабаху[2], удзельнічаў у лакалізацыі армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху.

У 1993 годзе прыяў першы экзамен на крапавы берэт у Беларусі[3]. Працягнуў службу ў пагранічных войсках. Служыў начальнікам аддзела, пазней — намеснікам камандзіра воінскай часці 1250 пагранічных войскаў (Мінск), на тэрыторыі якой базуецца пагранічны спецназ (Асобная служба актыўных мерапрыестваў, АСАМ)[4].

У 2012 годзе кіраваў службай па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. У 2018 годзе Віктар Зураеў суправаджаў Віктара Лукашэнку ў часе візіту ў Чачню, быў на сустрэчы з Рамзанам Кадыравым[5].

Адзін з кіраўнікоў падаўлення масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пад камандаваннем Зураева супрацоўнікам спецпадраздзялення «Алмаз» у Мінску быў застрэлены бяззбройны дэманстрант Аляксандр Тарайкоўскі[6].

Узнагароды

Зноскі

  1. Новым командиром спецподразделения «Алмаз» назначен Виктор Зураев(баскск.)  (недаступная спасылка). tut.by (29 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021.
  2. К мечте – на грани возможностей(руск.)  (недаступная спасылка). dynamo.by (26 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2019.
  3. У элиты цвет бордовый (нявызн.). rg.ru (6 чэрвеня 2013).
  4. «Алмаз» МВД возглавил отличник погранвойск(руск.) . naviny.media (web.archive.org) (1 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020.
  5. Кадыраву падарылі шакаладку. Што яшчэ рабіў Віктар Лукашэнка ў Чачэніі? (нявызн.). naviny.belsat.eu (28 чэрвеня 2018).
  6. Беларуский Народный Трибунак. Дело Тарайковского. Отчет по результам предварительного расследования(руск.) . narodny-tribunal.info. Праверана 28-1-2021.
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2003 года № 500 «О награждении группы военнослужащих, лиц начальствующего состава органов внутренних дел, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям государственными наградами Республики Беларусь»
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2010 года № 81 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палкоўнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Пагранічнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені