wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Галеўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галеўка. Віктар Іванавіч Галеўка (27 сакавіка 1938, г.п. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 9 мая 1980) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1974).

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў галоўным архітэктарам Салігорска, з 1966 па 1980 г. — старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, галоўным архітэктарам Гомеля.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Член КПСС з 1979 года.

Творчасць

Асноўныя працы: 4-кватэрны на ст. Цярэшкавічы, 16-кватэрны ў пас. Камунар (1966), 4-павярховы ў г. Карма (1971) жылыя дамы, гасцініца «Матэль» па аўтамагістралі Гомель—Чарнігаў (1969), 99-кватэрны па вул. Сялянскай (1968) і 64-кватэрны па вул. Артылерыйскай (1973) жылыя дамы, праекты забудовы мікрараёнаў № 12 і 52 (1979, у аўтарскім калектыве) у Гомелі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плешчаніцах
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля