wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Бурскі

Ві́ктар Іва́навіч Бу́рскі (нар. 10 красавіка 1938, Бялынкавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), ВПШ пры ЦК КПСС. Працаваў галоўным аграномам, намеснікам начальніка, начальнікам Ляхавіцкага, Ганцавіцкага ўпраўленняў сельскай гаспадаркі, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама (1962—1973).

У 1973—1975 гадах старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта, пасля 1-ы сакратар Ляхавіцкага райкама КПБ, 1-ы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У 1987—1994 гадах старшыня Брэсцкага аблвыканкама, у 1991—1996 гадах таксама старшыня Брэсцкага абласнога савета[1][2].

Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета СССР, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.

З 15 лютага 1996 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Польшчы[3], адстаўлены 10 сакавіка 2000 года [4].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), медалямі[5].

13 сакавіка 1998 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў[6].

Зноскі

  1. Database «Political Elites of Byelorussian Regions», Hokkaido University (руск.)
  2. Старонка Database «Political Elites of Byelorussian Regions», Hokkaido University падае, што Віктар Бурскі быў старшынёй Брэсцкага абласнога савета да 1994 года, але гэта памылка — ён быў старшынёй найменей да 30 жніўня 1995 года — Решение Брестского областного Совета депутатов от 30 августа 1995 г. № 254 «Об установлении административной ответственности за нахождение несовершеннолетних на улице в ночное время без присмотра родителей» Архівавана 1 чэрвеня 2012. (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 15 февраля 1996 г. № 76 «О назначении В. И. Бурского Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 9 чэрвеня 2012. (руск.)
  4. Указ Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь от 10 марта 2000 г. № 123 «Аб вызваленнi В.I.Бурскага ад пасады Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Польшча» Архівавана 20 верасня 2011.
  5. Яны кіравалі горадам і раёнам
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 марта 1998 г. № 411 «О награждении В. И. Бурского Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі