wd wp Пошук:

Вікенцій Іванавіч Ральцэвіч

Вікенцій Іванавіч Ральцэвіч (нар. 20 студзеня 1936, в. Гарбавічы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Выкладаў на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1963—1970). Член Беларускага саюза мастакоў (1965). Жыве ў Віцебску.

Творчасць

Працуе ў акварэлі, станковай графіцы, эзатэрычным мастацтве.

Асноўныя творы: кампазіцыі «Стары Віцебск» (1970), «Лучоса» (1982), «Віцебск» (1988), «Раніца ва Ушачах» (1999), «Шторм» (1999), «Рэчка» (2000), «Бабіна лета» (2002), «Восень» (2003), «Халодны вечар» (2006); трыпціх «Заваёўнікі» (1967-68); серыі «Камчатка» (1967—1970), «Дрэвы» (1973-74), «Сярэдняя Азія» (1979), «Краявіды Віцебшчыны» (2001); эзатэрычныя серыі «Абліччы», «Віцебск» (1997—2000); партрэты «Лепшыя людзі Віцебска» (1970), «Партрэты сучаснікаў» (1970-1980-я); серыя ілюстрацый да твораў К. Крапівы (1963) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў