wd wp Пошук:

Вігерскі нацыянальны парк

Вігерскі нацыянальны парк (польск.: Wigierski Park Narodowy) — нацыянальны парк на паўночным усходзе Польшчы, у Падляскім ваяводстве. Уключае ў сябе тэрыторыю Мазурскага паазер’я і Аўгустоўскую пушчу. З’яўляецца таксама аб’ектам Рамсарскай канвенцыі. Галоўнае ўпраўленне парку знаходзіцца ў горадзе Сувалкі.

Гісторыя

Парк быў створаны 1 студзеня 1989 года плошчай 149,56 км². У цяперашні час плошча складае 150,86 км², з якіх 94,64 км² займаюць лясы; 29,08 км² займаюць унутраныя воды і 27,14 км² займаюць іншыя тэрыторыі.

Геаграфія

Ландшафт парку ў большай меры быў сфармаваны ледавіком, якiя праходзiлi праз гэты рэгіён каля 12 тысяч гадоў таму. Ледавік павольна адыходзіў на поўнач, утвараючы даліны, многія з якіх былі запоўненыя вадой і ўтварылі азёры. Паўночная частка парку — узгорыстая, з вышынёй да 180 м над узроўнем мора. Паўднёвая частка — больш раўнінная і лясістая. Самае вялікае возера парку — Вігры, плошча якога складае 21,87 км², а максімальная глыбіня — 73 м, дало яму назву. На тэрыторыі парку — 41 возера. Найбуйнейшая рака — Чорная Ганча, якая ўпадае ў возера Вігры і далей выцякае з яго.

Флора і фаўна

У парку насяляе больш за 1700 відаў жывёл, уключаючы 46 відаў млекакормячых, 202 віды птушак, 12 відаў амфібій і 5 відаў рэптылій. Найбольш характэрным жавотным парку можна лічыць звычайнага бабра; у цяперашні час налічваецца больш за 250 асобін. Сустракаюцца таксама і ваўкі. У рэках і азёрах насяляе 32 віду рыбы. Большая частка лясоў — піхтавыя, значныя плошчы займаюць таксама тарфяныя балоты.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле